Сёння падчас наведвання Аляксандрам Вучычам Мінскага аўтамабільнага завода стала вядома, што ўжо ў першым квартале года МАЗ паставіць у Сербію 36 пажарных машын. А на працягу паўгода іх ужо будзе 50. Для высокага госця правялі экскурсію і пазнаёмілі з апошнімі распрацоўкамі беларускага машынабудавання. Сёння Сербія ў асноўным закупляе беларускую пасажырскую тэхніку. Ужо працуе мясцовая вытворчасць па зборцы гарадскіх аўтобусаў узроўню "Еўра-5".
Аляксандр Радзілавец, начальнік аддзела ААТ "МАЗ": "Па пажарных машынах з імі мы працуем ужо другі год. Мы цалкам узгаднілі ўсе тэхнічныя патрабаванні. Будзе народжаная машына, якая будзе складацца з шасі Мінскага аўтамабільнага завода і з пажарнай надбудовай сербскай вытворчасці".
Перспектыўнымі і ўзаемавыгаднымі кірункамі супрацоўніцтва дзвюх краін з'яўляецца не толькі развіццё вытворчай кааперацыі, але і стварэнне міжнароднага холдынга па вытворчасці аўтакампанентаў.