У парламенце сёння абмяркоўвалі двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Судана

11 декабря 2018

Працягваецца візіт прэзідэнта гэтай краіны ў Беларусь. Як адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, падмурак адносін - развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, варта на больш высокі ўзровень вывесці і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Дзелавыя колы возьмуць удзел у форумах і выставах дзвюх краін, што адкрые бізнесу новыя магчымасці. Беларускія парламентарыі гатовы падключыцца і да больш цеснага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.