У Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі пачынаецца восеньская сесія

2 октября 2018

У планах дэпутатаў на тры месяцы - 20 законапраектаў, прыкладна столькі ж яшчэ дапрацоўваецца. Самая пільная ўвага на тыдні - пятаму кастрычніка. У пятніцу праграму дзейнасці ўрада ў Авальнай зале прадставіць прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Усе падрабязнасці - у Святланы Лук’янюк.

У гэтым дакуменце прыярытэты і арыентыры нашага Савета Міністраў. Тым самым стануць вядомыя галоўныя лічбы росту асноўных галін эканомікі на наступны год. Бо на гэтай сесіі прымуць праект бюджэту-2019. Таксама і Падатковы кодэкс, дакумент чакае бізнес, бо зразумелая і празрыстая сістэма - аснова і іх эфектыўнай працы.

Для дзелавых людзей, дарэчы, у парламенце ў лістападзе плануюць правесці слуханні па пытаннях інвестыцый і прыватызацыі. На наступны год у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця тэмпы росту капіталу звонку ўдвая вышэйшыя за ВУП. А гэта значыць плюс 8 працэнтаў. Прадпрымальнікі таксама чакаюць прыняцця законапраектаў аб дэкрыміналізацыі правапарушэнняў у эканамічнай сферы, гаспадарчых таварыствах, натуральных манаполіях, гандлі і інавацыйнай дзейнасці. А сёння будуць галасаваць за пагадненні з Турцыяй аб узаемнай абароне інвестыцый і грузаперавозках, за законапраекты аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці, таксама аб арганічнай прадукцыі і адыходах.

Сёння пачнуць працу і беларускія сенатары. У канцы кастрычніка па традыцыі дэпутаты і сенатары збяруцца разам, і на іх пытанні будзе адказваць хтосьці з віцэ-прэм'ераў. Насычанай абяцае быць і міжнародная дзейнасць: чакаем парламентарыяў з Кітая, Румыніі і Егіпта. Самі паедзем на сесіі ПА АБСЕ ў Бішкек і на сесію Міжпарламенцкага саюза ў Жэневу.