У Пакістане ўпершыню пачалі тэсціраваць кар'ерныя самазвалы БелАЗ

27 марта 2019

БелАЗ адкрыў для сябе новы рынак - упершыню нашы кар'ерныя самазвалы пачалі тэсціраваць у Пакістане. Гэта стала магчымым дзякуючы пагадненням, да якіх прыйшлі бакі падчас візітаў на вышэйшым узроўні ў 2015 і 2016 гадах. Запуск адной з машын грузападымальнасцю 45 тон урачыста  прайшоў на цэментным заводзе ў горадзе Чэрат. Аўтавытворца разлічвае істотна нарасціць аб'ёмы паставак кар'ернай тэхнікі на паўднёваазіяцкі рынак. Раней, нагадаем, Беларусь і Пакістан дамовіліся прыкласці максімум намаганняў для таго, каб тавараабарот паміж краінамі дасягнуў 1 млрд долараў. Дагэтуль аснову беларускага машынабудаўнічага экспарту на гэты рынак складалі сельскагаспадарчыя трактары.