У асобных гаспадарках ужо з'явіліся і камбайнеры-тысячнікі

18 июля 2014
У Гомельскай вобласці сёння ўзнагародзілі працаўнікоў з агракамбіната Холмеч Рэчыцкага раёна. Прама ў полі ім уручылі падарункі. Васіль Коваль і Віталь Ільёў сваю тысячу тон намалацілі за пяць дзён, гавораць, надвор'е не перашкодзіла. Летась гэты экіпаж за ўборачную запісаў на свой рахунак больш як 4 тысячы тон збожжа, сёлета збіраецца пабіць свой рэкорд. Васіль Коваль і Віталь Ільёў працуюць разам ужо 8 гадоў і ўжо двойчы былі першымі ў краіне.