У Астраўцы расійскія спецыялісты завяршылі экалагічную экспедыцыю

18 Кастрычніка 2016

Міжнародную экалагічную асацыяцыю ў галіне ядзернай бяспекі створаць з удзелам беларускіх эколагаў. Пра гэта заявіў журналістам старшыня грамадскага аб’яднання “Экалагічная ініцыятыва” Юрый Салаўёў. Ён адзначыў, што ў арганізацыю ўвойдуць эксперты з Бельгіі, Чэхіі, Украіны, нашай краіны, і ў перспектыве далучацца іншыя дзяржавы.

А напярэдадні ў Астраўцы экалагічную экспедыцыю завяршылі расійскія спецыялісты. Яны абследавалі больш за 20 пунктаў і на будпляцоўцы, і ў самім горадзе атамшчыкаў. Эксперты адзначылі адкрытасць беларускага праекта.

Алан Хасіеў, старшыня грамадскага міжрэгіянальнага экалагічнага руху "ОКА": "Першы этап мы скончылі, у наступным годзе мы будзем праводзіць другі этап ужо непасрэдна ў памяшканнях і будынках атамнай станцыі, якія будуць ужо гатовыя да пачатку эксплуатацыі. Гэтым разам праводзіліся даследаванні па тэрыторыі, праводзіліся даследаванні металапракату, які выкарыстоўваецца ў рамках будаўніцтва, інэртных матэрыялаў, таксама вельмі важна ведаць, якія выкарыстоўваюцца рэсурсы".

Юрый Салаўёў, старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва": "Дзякуючы вось таму вопыту, які мы атрымалі, падчас слуханняў, якія прайшлі ў красавіку ў Еўрапейскім парламенце і былі прысвечаныя бяспецы ядзернай энергетыкі, там, у прыватнасці, рабілі прэзентацыі той працы па маніторынгу, якую праводзім і мы, і іншыя грамадска-экалагічныя аб'яднанні, паказаў вельмі вялікую зацікаўленасць, па-першае, еўрапейскіх структур, у прыватнасці, еўрапарламентарыяў, атрымліваць інфармацыю з першых вуснаў і атрымліваць інфармацыю, скажам так, з трэцяга так званага сектара - грамадскіх арганізацый".

Вынікам сумеснай працы беларускіх і расійскіх экспертаў стане экалагічны пашпарт Беларускай АЭС. Ён ляжа ў аснову доўгатэрміновага маніторынгу экалагічнай сітуацыі на АЭС і ацэнкі яе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.