У Оршы запрацаваў інкубатар малога бізнесу

27 февраля 2018

Аршанскі раён павінен выйсці на паказчыкі развіцця вышэй сярэдніх па Віцебскай вобласці. Гэтыя пытанні - на асаблівым кантролі ўрада. Сёння іх абмяркоўвалі на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. У прыватнасці разглядалі, што зроблена за мінулы год і якія арыенціры на будучыню. Як вырашаецца пытанне занятасці, наколькі актыўны малы бізнес і ці пераглядаюць падыходы ў вытворчасці буйныя прадпрыемствы. Падрабязней - Святлана Лук’янюк.

З лютага ў Оршы запрацаваў інкубатар малога бізнесу. Па сутнасці, гэта мікра СЭЗ. Офісныя і вытворчыя плошчы пачаткоўцы-прадпрымальнікі атрымліваюць на льготных умовах. У дапамогу адкрыюць сваю справу тут і юрысты. Мясцовыя чыноўнікі гавораць, пачатак пакладзены. Пададзена 4 заяўкі на рэзідэнтаў.

Аляксандр Пазняк, старшыня Аршанскага райвыканкама: "Задача ўлады - стварыць умовы для самарэалізацыі кожнага. З гэтай мэтай і створаны бізнес-інкубатар. З першага чысла ён запрацаваў. Занятасць - гэта адна з нашых асноўных задач. І я думаю, што дзякуючы гэтаму, заданне аб стварэнні больш чым 700 рабочых месцаў на працягу 2018 года будзе выканана".

Сёння аб гэтым кіраўнік Аршанскага раёна расказваў на прэзідыуме Саўміна ў рэжыме відэаканферэнцыі з Віцебскага аблвыканкама. У Мінску яго слухалі з вялікага экрана.

У зале ўвесь Кабінет міністраў. Эканоміку Оршы раскладваюць па палічках. Адразу агучваючы галоўную мэту - праз тры гады паказчыкі гэтага рэгіёна павінны быць вышэй за сярэднія па вобласці. Гэтыя імкненні падмацоўваюць лічбамі за мінулы год. Называючы іх станоўчымі зрухамі.

Аб'ём прамысловай вытворчасці - плюс 2 працэнты, сельскай гаспадаркі - 7 з паловай, экспарт тавараў і рост зарплаты - больш за 5 працэнтаў. Чысты прыбытак - больш за 35 мільёнаў рублёў, тады як у 2016 былі толькі страты - каля 2 мільёнаў.

Буйнымі мясцовымі праектамі, якія завершаны, прэм'ер называе мадэрнізацыю льнокамбіната, здачу лячэбнага корпуса бальніцы і дах інструментальнага завода. Будуецца прамыслова-лагістычны комплекс "Брэміна - Орша" ў Балбасаве. Але пакуль тэмпы падводзяць. На нядаўнім бізнес-форуме з Турцыяй яго прэзентавалі не толькі як перавалачны пункт, а месца, дзе будуць вытворчасці.

Кропкі росту рэгіёна вызначаныя і ў праграме на тры гады наперад. Складзены і план інвестпраектаў і спіс пустуючых аб'ектаў. А таксама адказныя за кожнае праблемнае прадпрыемства. План гэты, дарэчы, карэкціраваўся ўжо тройчы.

Галоўная праблема сёння - стратныя прадпрыемствы. Дакладней іх рост, у сярэднім на працэнт за год. Да таго ж, не знята пытанне і поўнай загрузкі перапрацоўчых прадпрыемстваў мясам і малаком. Дэталёва аб гэтым гаварылі на прэзідыуме ўжо за зачыненымі дзвярыма, выслухаўшы ўсе довады ў першую чаргу кіраўнікоў аршанскіх вытворчасцяў.

З мая мінулага года Аршанскі раён на асаблівым кантролі ўрада. Там правялі выязное пасяджэнне, дзе і пазначылі пакрокава як шматлікія мінусы сацыяльна-эканамічнага развіцця ператварыць паступова ў плюсы. Рэгіён асаблівы - прамысловы цэнтр. Шмат горадаўтваральных прадпрыемстваў, яшчэ гігантаў савецкіх пор. Сёння ў Оршы плануюць перазагрузку вытворчасці, паралельна робячы стаўку на самазанятасць.

Тут як раз у дапамогу бізнес-інкубатары. Першы адкрылі ў Оршы. Вясной такі ж з'явіцца і ў Барані. Мясцовая вертыкаль сведыць, ён будзе ўзорным. Праўда, пакуль не ўдакладняюць, якім чынам. Гэтыя імкненні падтрымліваюць са сталіцы.

Пётр Арушаньянц, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі: "На сённяшні момант у Аршанскім раёне ідзе развіццё шматвектарнае. Пачынаючы ад буйных населеных пунктаў і заканчваючы самымі дробнымі. Гэта не абмяжоўваецца толькі Оршай і 2-3 гарадамі. Гэта шырэйшы кірунак".

Паралельна з прыватнай справай, калі на вёсцы тым жа магазінам і сферы паслуг вялікія прэферэнцыі ад 345 Указа, дзе, па сутнасці, даюць магчымасць працаваць за базавую за месяц, а Аршанскі раён - у ліку льготных земляў. Гэты рэгіён пад кантролем трымае і бізнес-планы прамысловых гігантаў, бо гэта і аб'ёмы вытворчасці, і экспарт, і зарплаты.