У Оршы сёння працягваецца Міжнародны эканамічны форум

25 апреля 2019

На перагаворнай пляцоўцы сустрэліся  больш за паўсотні вядучых  айчынных кампаній, а таксама  прадпрыемствы і бізнес-супольнасці Расіі, Польшчы і Прыбалтыкі. Дэлегацыі ацанілі магчымасці  мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў Балбасаве - ён стане часткай Вялікага шаўковага шляху. І зможа штогод прымаць да двух  мільёнаў тон міжнародных грузаў. 

Людміла Дабрыніна, старшыня Пастаяннай  камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Беларусі: "Створаны неабходныя ўмовы і для вядзення бізнесу, і для паляпшэнняў і разняволення дзелавой ініцыятывы. І тое, што сёння такія цікавыя інвестыцыйныя праекты ў нас,   я думаю, што гэта будзе цікава гасцям форуму. Праграма насычаная, дзелавая". 

Выстава-кірмаш і эканамічны форум  прадоўжацца да суботы.