Эфект ад рэалізацыі праграмы развіцця Аршанскага раёна ёсць. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер Раман Галоўчанка ў Аршанскім раёне. Там прайшло выязное пасяджэнне Саўміна. Як выконваецца план, у прыватнасці, па стварэнні новых сучасных вытворчасцяў, абмяркоўвалі непасрэдна на аб'ектах. Нагадаем, што Аршанскаму раёну былі дадзены беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі, якія закліканы стымуляваць развіццё ва ўсіх сферах дзейнасці. Пэўныя вынікі ёсць: 163 мерапрыемствы рэалізаваныя за палову тэрміну.
Ёсць, вядома, і праблемы, не ўсе інвестпраекты рэалізуюцца ў тэрмін. Святлана Лук'янюк пра тое, як абнаўляюцца гэтыя тэрыторыі і вытворчасці (відэа).













