У Нью-Дэлі адбыўся бізнес-форум з удзелам топ-менеджараў буйных кампаній

11 сентября 2017

Індыйскі бок прадставілі паўтары сотні бізнесменаў. Урад Беларусі паабяцаў падтрымку развіццю сумесных з Індыяй бізнес-праектаў. Па выніках форуму падпісана 10 пагадненняў і мемарандумаў, у тым ліку ў фармацэўтыцы, з кампаніямі, якія прыйдуць у Беларусь. Важныя дакументы падпісаныя з бабруйскім Аграмашам і Гомсельмашам. Створана сумеснае прадпрыемства па выпуску сельгасмашын і камбайнаў.

Даршан Рана, кіраўнік кампаніі Rana Group (Індыя):

"Патрэбнасць індыйскага рынку - 4 000 камбайнаў за год. Мы хочам, каб гомельская тэхніка канкурыравала з тым жа класам, каб было больш выгадна з пункта погляду эканомікі. Як інавацыйны бізнесмен я знайшоў краіну для супрацоўніцтва з вельмі высокім тэхнічным патэнцыялам. Ёсць вытворца з надзейнымі рашэннямі, гэта дазваляе вылучыцца на рынку. Я бачу вялікую перспектыву ў продажах камбайнаў не толькі ў Індыю, але і ў трэція краіны".

Тавараабарот паміж Беларуссю і Індыяй за чвэрць стагоддзя дасягнуў амаль паўмільярда долараў. Асноўныя прыярытэты - вытворчая кааперацыя, праекты ў навуцы, фармацэўтыцы, інвестыцыі. Улічваючы рост эканомікі Індыі, зараз тэндэнцыя на павелічэнне аб'ёмаў грузавых і пасажырскіх перавозак. Беларусь прапануе індыйскаму рынку лінейку грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ. Заяўлена пра гатоўнасць стварыць сумеснае прадпрыемства па іх вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні. Кожны праект Беларусь гатовая суправаджаць спецыяльнымі праграмамі падрыхтоўкі кадраў - як у Беларусі, так і ў Індыі. Падрабязнасці сёння ў “Панараме”.