У новым указе будуць рэгулявацца пытанні бяспекі не толькі падчас будаўніцтва, але і падчас эксплуатацыі Беларускай АЭС

19 февраля 2019

Ва ўказ аб гарантаванні бяспекі падчас будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ўнесеныя змяненні. У новай рэдакцыі будуць рэгулявацца пытанні бяспекі не толькі падчас будаўніцтва, але і падчас эксплуатацыі АЭС. Таксама дакументам даецца права ўпаўнаважаным органам здзяйсняць кантроль радыёактыўнага забруджвання без атрымання ліцэнзіі, а МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змяненні ў адмысловыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі. Гэта дазволіць у будучыні паскорыць пэўныя працэдуры. Акрамя таго, Дзяржатамнагляд МНС зможа праводзіць грамадскія слуханні па прыманых рашэннях у галіне бяспекі выкарыстання атамнай энергіі. Дадзеная норма ўведзеная ў выкананне рэкамендацый МАГАТЭ.

У Беларусі ўпершыню праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". МНС сёння стала рассылаць смс-весткі. Да сакавіка прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць у школах, універсітэтах, гандлёвых цэнтрах, заводах, прадпрыемствах і іншых аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Яны будуць накіраваныя на папярэджанні пажараў, аварый, тэхнагенных катастроф і аказанне першай меддапамогі.

Мяркуецца, што Адзіны дзень бяспекі будзе праходзіць у краіне двойчы на год. У працы будуць задзейнічаныя цэлы шэраг міністэрстваў, мясцовыя органы ўлады, прафсаюзы краіны, а таксама грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.