У некаторых гаспадарках Нясвіжскага раёна ўраджайнасць даходзіць да 81 цэнтнера з гектара

29 июля 2019

А збожжавы каравай гаспадаркі "Новае жыццё" важыць ужо 7 з паловай тысяч тон. Там з палёў убіраюць ячмень і азімую пшаніцу. Адначасова рыхтуюць плошчы пад новы ўраджай. Палі, дзе яшчэ ўчора камбайны збіралі трыцікале, сёння вызваляюць ад саломы, каб затым узараць і ўнесці мінеральныя ўгнаенні. Разам з уборкай хлеба ў гаспадарках Мінскай вобласці ідзе нарыхтоўка зялёных кармоў. Завяршаецца другі ўкос траў. Апрацавана амаль 90 % плошчаў.