У Нацыянальнай бібліятэцы гэтымі хвілінамі праходзіць Асамблея дзелавых колаў

1 марта 2018

Форум традыцыйна аб'яднаў прадстаўнікоў бізнесу і ўлады, але зараз у новым фармаце з акцэнтам на абмеркаванне. Сярод актуальных пытанняў дэбюракратызацыя, спрашчэнне падаткаабкладання і рэгіянальнае развіццё. Удзельнікам прэзентуюць нацыянальную платформу вядзення бізнесу ў Беларусі на гэты год. Далей адбудуцца дзве дыскусіі па дзелавым клімаце і лічбавізацыі эканомікі. Асаблівая ўвага кантрольна-нагляднай дзейнасці.

Асамблея працягнецца ў фармаце двух круглых сталоў. Іх прысвецяць праблемам міжнароднага супрацоўніцтва і развіццю рэгіянальнага бізнесу.