У Нацыянальным банку Дзень адчыненых дзвярэй

18 октября 2014

Які выгляд з акна кіраўніка праўлення Надзеі Ермаковай, як робяцца грошы і як знутры выглядае інкасатарская машына. У святая святых галоўнага сховішча Беларусі зазірнула Наталля Кузьміцкая.




Гэтыя дзверы на праспекце Незалежнасці 20, цэнтральны ўваход у галоўнае фінансавае ведамства краіны. Аднак адчыняюць іх толькі ў асаблівыя дні. Такія, як, напрыклад, сёння.


Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным банку праводзіцца першы раз і, як паказвае відавочная цікавасць публікі, не апошні. Цэнтральны апарат Нацбанка сёння, хутчэй, нагадвае выставу: на розных тэматычных пляцоўках можна было ўбачыць першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі грошы і пасядзець за рулём інкасатарскай машыны.


Сёння ў Нацбанку можна было даведацца не толькі як нараджаюцца і паміраюць грошы, але і паспрабаваць сябе ў ролі чаканшчыка…


Для цікаўных вачэй абывацеля адчынілі і працоўны кабінет Надзеі Ермаковай. Якога колеру сцены і якой абстаноўцы аддае перавагу кіраўнік праўлення Нацбанка - маглі ўбачыць усе ахвочыя. Зрэшты, як і асабіста пагутарыць з адным з галоўных ньюсмейкераў краіны.


Пакуль адны атрымлівалі веды, іншыя выкарыстоўвалі іх на практыцы. Сёння адбыўся і фінальны матч Рэспубліканскага адукацыйнага праекта Фінансавы футбол. На працягу года навучэнцы 64 сталічных школ спаборнічалі за званне самых фінансава адукаваных. Паспяхова правялі транзакцыю вучні 30-й гімназіі.


Дзень адчыненых дзвярэй - яшчэ адзін праект праграмы Нацбанка па павышэнні фінансавай пісьменнасці. Чарговая магчымасць не толькі паказаць як працуе галоўны эканамічны рэгулятар краіны, але і стымуляваць насельніцтва да выкарыстання сучасных банкаўскіх аперацый і фінансавых інструментаў.