У Маскве адбылося пасяджэнне Савета ЕЭК у рэжыме анлайн-канферэнцыі

25 марта 2020

Увазныя  пошліны  на лекі і прадукты харчавання будуць зніжаныя

Сёння ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рэжыме анлайн-канферэнцыі. 

З-за сітуацыі  з распаўсюджваннем каранавіруса,  каб пазбегнуць дэфіцыту ахоўных масак, акуляраў, аднаразовых пальчатак,  медыцынскіх касцюмаў і сродкаў дэзынфекцыі, гэты пералік тавараў забароняць  вывозіць за межы краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама члены камісіі прапанавалі ў найбліжэйшы час знізіць увазныя пошліны на тавары першай неабходнасці.

Андрэй Сляпнёў, член калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК: "Гандлёвыя сеткі ўсіх краін адчуваюць зараз павышаны націск з боку спажыўцоў. На працягу тыдня адпрацуем увесь фінальны пералік па таварах, на якія будзе абнулена тарыфная абарона, зніжаны пошліны. Гэта датычыцца прадуктаў харчавання, дзіцячага харчавання, дзіцячых тавараў, шырокай наменклатуры медыцынскіх сродкаў, лекаў, кампанентаў для іх вытворчасці. Г.з. тых тавараў першай неабходнасці, на якія зараз павышаны попыт". 

Рашэнні павінны быць узгоднены ў дачыненні да перавозак тавараў праз межы ў ва ўмовах, што склаліся 


Краіны ЕАЭС  дамовіліся прымаць узгодненыя рашэнні ў дачыненні да перавозак тавараў праз межы ва ўмовах распаўсюджвання новага каранавіруса. Таксама на парадку дня была сітуацыя з працоўнай міграцыяй у Еўразійскім эканамічным саюзе. Сёння гэтая тэма патрабуе аператыўнага вырашэння,  бо з-за ўведзеных большасцю краін ЕАЭС абмежаванняў на ўезд многія жыхары краін "пяцёркі" адчуваюць зараз цяжкасці.