У Маскве адбылося пасяджэнне Беларуска-расійскага экспертнага клуба

10 октября 2017

Бізнесмены, эканамісты, навукоўцы дзвюх краін абмяркоўвалі варыянты пашырэння прамысловага супрацоўніцтва і пошук новых гандлёвых партнёраў. Сёння Саюзная дзяржава можа сыграць ролю пілотнага праекта, які стане ўзорам для ўсяго ЕАЭС.

Таксама ішла размова пра супрацоўніцтва ў нафтахімічнай галіне. У лагістычнай сферы чыгункі Беларусі, Расіі і Казахстана распрацоўваюць новы праект транскантынентальнай магістралі. Яна звяжа Пекін і Берлін праз тэрыторыю ЕАЭС. Гаварылі і пра IT. У экспарце паслуг сёння Беларусь апярэджвае ЗША і Індыю.