У Маскве прахозіць трэці Еўразійскі эканамічны кангрэс

7 декабря 2016

Ад развіцця гандлю да абароны бізнесу. У Маскве прахозіць трэці Еўразійскі эканамічны кангрэс. Спікеры, а гэта міністры ЕЭК,  дырэктары прадпрыемстваў і прадстаўнікі дзелавых колаў, абмяркоўваюць эканамічнае супрацоўніцтва краін ЕАЭС. Сёлета ўзгоднена  новая версія Мытнага кодэкса.  Дакумент арыентаваны на супрацоўніцтва з бізнесам. Для гэтага створаны Еўразійскі дзелавы савет. Таксама падпісаны праект пагаднення аб распрацоўцы агульнага фінансавага рынку, які павінен запрацаваць да 2025 года. Гэта датычыцца каштоўных папер, страхавання і банкаўскай сферы. Закончана работа і над  дакументамі па стварэнні адзіных рынкаў лекаў і медпрэпаратаў.

Валерый Карашкоў, Міністр па пытаннях тэхнічнага рэгулявання ЕЭК: “Рэспубліка Беларусь была адным з ініцыятараў стварэння адзінага рынку. Усе былі зацікаўленыя ў тым, каб як мага хутчэй выводзіць лекавыя сродкі на рынак. Гэта значыць, не трэба паўторна  праводзіць клінічныя выпрабаванні. Скарачэнне гэтых тэрмінаў, затрат істотна паўплывае на цану лекаў. І з другога боку, будуць адзіныя  патрабаванні па бяспецы, па якасці, па кантролі за лекавымі сродкамі. Гэта дазволіць нам пашыраць сумесныя вытворчасці, у сябе пашыраць вытворчасці і без дадатковых працэдур асвойваць увесь рынак лекавых сродкаў”.

Абмяркоўвалі і развіццё IT-тэхналогій у краінах ЕАЭС, фарміраванне адзінай лічбавай прасторы. Таксама гаварылі наконт стварэння зон свабоднага гандлю з  Індыяй, Іранам, Сінгапурам, Паўднёвай  Карэяй  і Егіптам.