У Маскве праходзіць Міжнародны мытны форум - 2019

25 октября 2019
Электронныя пломбы, спрошчаны кантроль на мяжы, сістэма імгненных плацяжоў - беларускі вопыт прадстаўлены ў Маскве на Міжнародным мытным форуме. Сёння ў нашай краіне ў аўтаматычным рэжыме выпускаецца кожная 5-я экспартная дэкларацыя. Значна скарачае час і сістэма імгненных плацяжоў. Яе ўкаранілі ў гэтым месяцы. Зараз неабходную інфармацыю падатковыя органы Беларусі атрымліваюць на працягу  адной-дзвюх   хвілін пасля аплаты. Дзякуючы новым тэхналогіям, за тры гады  аб'ём перамешчаных праз мяжу тавараў у Беларусі вырас на 27 %. 

Таксама беларускія мытнікі прынялі ўдзел у дзелавой праграме Міжнароднага мытнага форуму. Гэта круглыя сталы, сесіі і майстар-класы, прысвечаныя развіццю і ўдасканаленню мытнай справы, інтэграцыі, міжнароднаму гандлю і барацьбе з трансмежнай злачыннасцю.