У Маскве праходзіць міжнародны бізнес-форум па сістэмах штучнага інтэлекту

25 октября 2018

Разумны дом, кібербяспека, укараненне тэхналогій у сельскую гаспадарку і прамысловасць. У Маскве праходзіць міжнародны бізнес-форум па сістэмах штучнага інтэлекту. Больш за 500 топ-менеджараў буйных кампаній з розных краін абмеркавалі практычную карысць укаранення штучнага інтэлекту ў розных сферах жыцця. Беларуская дэлегацыя распавяла аб працы айчыннага Парка высокіх тэхналогій, аб дзяржаўнай падтрымцы IT-сектара, а таксама аб новых кірунках, якія павысяць якасць жыцця насельніцтва краіны.

Дзмітрый Шадко, першы намміністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Найважнейшы момант - гэта задача Прэзідэнта ператварыць Беларусь у IT-краіну. А гэта значыць, зрабіць кожную галіну нашай эканомікі ўспрымальнай для высокіх тэхналогій. На гэта нацэленыя і дзяржаўныя праграмы па развіцці лічбавай эканомікі, і цэлы шэраг рашэнняў Прэзідэнта і ўрада, і я ўпэўнены, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў мы павінны ўбачыць прагрэс у такіх традыцыйных вельмі галінах, як сельская гаспадарка, машынабудаванне, транспартная сфера, у сферы ЖКГ, якая блізкая любому чалавеку, безумоўна, у ахове здароўя і адукацыі".

Удзельнікі форуму абмеркавалі і новыя методыкі ў галіне машыннага навучання, а таксама павышэнне ўзроўню адукацыі не толькі сярод студэнтаў, але і сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе неабходна ўкараненне новых тэхналогій.