У Маскве прэзентавалі інавацыйны беларуска-расійскі ліфт

27 мая 2019

Якасны, энергазберагальны, бяспечны. У Маскве прэзентавалі  інавацыйны беларуска-расійскі ліфт. Навінка адрозніваецца плаўнасцю механізма ўваходу і закрыцця дзвярэй, таксама ўсталяваныя спецыяльныя антывандальныя элементы. Мінск пастаўляе  канструктарскія распрацоўкі, механіку, электроніку, сілавую частку і іншыя камплектуючыя. Штогод у Расіі ўсталёўваецца каля 40 тысяч ліфтаў. Прычым амаль 90 % - гэта кабіны беларускай і расійскай вытворчасці.

Зараз у Маскве і вобласці  дзейнічае праграма "Рэнавацыя жылля". Па тэхнічных патрабаваннях Еўразійскага эканамічнага саюза да наступнага года ў Расіі павінна адбыцца поўная замена старога абсталявання.