У Маскве адкрыўся Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 июня 2017

Ён праходзіць у адным з найбуйнейшых павільёнаў Масквы "Экспацэнтры". Сёлета асноўная тэма выставы - інтэграцыя ў сферы IT. Удзельнічаюць больш як 250 беларускіх распрацовак ад 84 кампаній. Адкрылі выставу Кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і Старшыня Савета Федэральнага сходу Валянціна Мацвіенка.

Ганаровым гасцям выставы паказалі новы беларускі электробус. Ён зараджаецца за 3-5 хвіліны і не забруджвае навакольнае асяроддзе. Таксама на экспазіцыі распрацоўкі маладых навукоўцаў - трэнажор для падрыхтоўкі вадзіцеляў сельгастэхнікі і шлем "дапоўненай рэальнасці" - выкарыстоўваецца ад медыцыны да ваеннай тэхнікі. Форум рэгіёнаў - гэта пляцоўка для дыялогу топ-менеджараў, губернатараў і бізнесменаў. Сёння ў Маскве таксама падпісалі пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве. Дакументы дазволяць актывізаваць узаемадзеянне беларускіх рэгіёнаў з Пензенскай, Саратаўскай і Бранскай абласцямі, а таксама Стаўрапольскім краем Расіі.