У Маскве адкрылася аграрная выстава "Залатая восень". Ад Беларусі ўдзельнічаюць больш як 10 прадпрыемстваў

11 октября 2019

На пляцоўцы ВДНХ сабраліся аграрыі з 50 рэгіёнаў Расіі. Міжнародную частку экспазіцыі прадставілі каля 20 краін свету - ад Еўропы да Японіі. Ад Беларусі ў гэты раз удзельнічаюць больш як 10 прадпрыемстваў. Якой навінкай тэхнікі прыцягнуў кліентаў "Бабруйскаграмаш"? І ў чым сакрэт папулярнасці айчынных домікаў для цялятаў?

Экспанаты выставы вывучыла Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).