Столькі збожжа намалаціў экіпаж камбайнераў Байдаковых з гаспадаркі Александрыйскае Шклоўскага раёна. Капітан экіпажа Міхаіл Байдакоў ужо пакаштаваў хлеб новага ўраджаю, які збіраў сам. Паводле слоў аграрыя, сакрэт поспеху яго каманды ў сямейнасці і зладжанай працы.
Яшчэ адзін лідар уборачнай у Магілёўскай вобласці - вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Дзяніс Латыпаў. Тыя ж 4 тысячы тон, але ўжо на адвозе ўраджаю.














