У Магілёўскай вобласці па тэмпах уборкі лідзіруюць кіраўскія хлебаробы

30 июля 2019

У Магілёўскай вобласці штодня прыбіраюць з палёў звыш 45 тысяч тон збожжа. Па тэмпах уборкі лідзіруюць кіраўскія хлебаробы - тут асвоена звыш 60 % плошчаў. Па ўраджайнасці ў лідарах - Шклоўскі раён - амаль 40 цэнтнераў з гектара. Агульны намалот тут ужо склаў без малога 30 тысяч тон. У палях працуе ўся тэхніка. У тым ліку сямейныя экіпажы. Алена і Сяргей Галубцовы з гаспадаркі "Ніва" ўжо чацвёрты сезон на ўборцы.

У гаспадарцы "Ніва" ўбрана ўжо звыш 43 % палёў, а агульны намалот перавысіў 2,5 тысячы тон.