У Магілёве МАЗ афіцыйна прэзентаваў першую ў краіне ўніверсальную машыну для спецаўтапрадпрыемстваў з некалькімі відамі загрузкі. Дзякуючы маніпулятарам для падземных кантэйнераў, яны не забруджваюць навакольнае асяроддзе. У Магілёве такіх ужо больш як 300. Машына абсталяваная сістэмай датчыкаў і відэаназірання. А збіраюць яе на Магілёўтрансмашы.













