У Магілёве будзе падпісаны і гандлёвы баланс з Расіяй на пастаўку беларускай сельгаспрадукцыі

11 октября 2018

На палях Форуму рэгіёнаў у Магілёве будзе падпісаны і гандлёвы баланс з Расіяй на пастаўку беларускай сельгаспрадукцыі на наступны год.

Перад гэтым прайшлі перамовы ў Маскве на ўзроўні віцэ-прэм'ераў і кіраўнікоў аграрных ведамстваў. Як адзначыў сёння журналістам кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі Леанід Заяц, балансы цалкам узгодненыя, і агульны аб'ём нашага экспарту ў 2019 па прадуктах харчавання вырасце. Так, у мясе прыкладна на 11 працэнтаў у параўнанні з гэтым годам.

Гандлёвая скарбонка Беларусі і Расіі папоўніцца і на форуме. У гэтыя дні плануюць падпісаць кантракты больш як на 120 мільёнаў долараў, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве. Аграпрамысловую палітыку ў рамках Саюзнай дзяржавы абмяркоўваюць зараз і на тэматычнай секцыі. Асаблівая ўвага кааперацыі ў стварэнні сельгасмашын, укараненню найноўшых рэсурсаў і энергазберагальных тэхналогій. Таксама гаворка ідзе аб развіцці вышэйшай аграрнай школы на аснове сучасных патрабаванняў АПК і фарміраванні адзіных селекцыйна-генетычных цэнтраў.