Летась у Беларусі скончылася рэалізацыя другой праграмы па мадэрнізацыі

26 февраля 2016

Пра мадэрнізацыю прадпрыемстваў беларускай энергасістэмы сёння ішла гутарка на выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі. Летась у Беларусі скончылася рэалізацыя другой праграмы па мадэрнізацыі. Лічбы пацвярджаюць яе эфектыўнасць. За кошт паніжэння выдаткаў на выпрацоўку энергіі зэканомлена больш за 1 млрд кубаметраў газу - гэта больш за 200 млн долараў. У сукупнасці рэалізацыя праграмы дазволіла значна знізіць сабекошт выпрацоўваемай энергіі і за кошт гэтага зніжаць тарыфы для рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва.

Паніжэнне тарыфаў для рэальнага сектара спрыяльна адаб'ецца на эканамічным стане прадпрыемстваў, дазволіць ім накіраваць сродкі на пагашэнне ўжо наяўных даўгоў. У цэлым па краіне запазычанасць перад энергетыкамі і газавікамі - каля 600 млн долараў. У спісе неплацельшчыкаў - аграпрамысловы комплекс, жыллёва-камунальная гаспадарка і лясная прамысловасць. Неўзабаве пытанне будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета Міністраў.