У Мінспорта падрыхтавалі пакет иер па падтрымцы турыстычнай галіны

9 апреля 2020
Комплекс мер ужо накіраваны ва ўрад. Прычына - зніжэнне патоку адпачывальнікаў з-за распаўсюджвання каранавіруса. Усе фірмы гатовыя выканаць свае абавязацельствы перад спажыўцамі, аднак для гэтага трэба час. Галоўнае, што просіць бізнес - зніжэнне падатковай нагрузкі.

Піліп Гулы, старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі: "Прычына просьбы адна - няма выручкі, няма фізічных паступленняў. У Беларусі ўязны турызм - сезонная з'ява, з кастрычніка па красавіку сезон нізкі, праца ў мінус. Нізкі скончыўся, але высокі, калі прадпрыемствы зарабляюць, ён не прыйшоў".

Прадстаўнікі галіны адзначаюць, што ў гэтым турыстычным сезоне турфірмам трэба будзе пераарыентавацца на ўнутраны рынак.