У Мінскай вобласці паскараюцца тэмпы і павялічваюцца аб'ёмы ўборкі збожжавых

4 августа 2017

На сёння агульны каравай цэнтральнага рэгіёна перавысіў адзнаку ў 263 000 тон збожжавых. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць - 35 цэнтнераў з гектара. Агульны валавы збор да вечара павінен перавысіць 300 000 тон. У лідарах намалоту - Капыльскі, Клецкі, Любанскі раёны. Усё зерне паступае ў зернесушыльныя комплексы - тут тэхніка працуе амаль у кругласутачным рэжыме. Тэхніка максімальна задзейнічана ў палях. Амаль 170 адзінак тэхнікі сталічных прадпрыемстваў дапамагаюць гаспадаркам Мінскай вобласці ва ўборцы ўраджаю.