У Мінскай вобласці ўбрана каля 60 % плошчаў

5 августа 2019

Аграрыі Мінскай вобласці пераадолелі мяжу ў мільён тон. Агульны каравай на сёння важыць мільён 111 тысяч тон збожжа. Убрана каля 60 % плошчаў. Найбольшы намалот на поўдні рэгіёна.

Такім чынам, сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім - звыш 120 тысяч тон. На другім месцы хлебаробы Слуцкага. На іх рахунку амаль 96 тысяч. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі амаль 90 тысяч тон збожжа.

Што тычыцца ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі (тут 49) і Клецкі раён - 48 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 35 цэнтнераў з гектара.