У Мінскай вобласці стартуюць вясенне-палявыя работы

11 марта 2022
Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці гатовы да правядзення вясенніх палявых работ. Пры спрыяльных умовах надвор'я сеў ярыны зойме не больш за 10 дзён.

Ва ўсіх раёнах дастаткова машын і механізатараў. Аграрыі ў гэтыя дні выстаўляюць лінейку тэхнікі: гэта агрэгаты для сяўбы і ўнясення ўгнаенняў. Як распавялі ў Мінаблвыканкаме, нягледзячы на невялікі мароз, калійныя ўгнаенні ўжо ўнеслі на плошчы больш чым 200 тысяч гектараў. Паводле слоў спецыялістаў, сярод прыярытэтаў азімыя культуры і кукуруза.