У Мінскай вобласці развіваецца авечкагадоўля

3 февраля 2017

Бараніна і воўна з высокаякаснай сыравіны! У Мінскай вобласці развіваецца адзін з рэдкіх напрамкаў АПК - авечкагадоўля. На адзіным у рэгіёне комплексе ў Лагойскім раёне, які разлічаны на 10 тысяч галоў, разводзяць французскую мясную пароду авечак - Іль-дэ-Франс. У перспектыве прадпрыемства, якое пабудавана з удзелам іранскіх інвестараў, стане найбуйнейшым племзаводам краіны. Акрамя таго, мяса будуць прадаваць як на беларускім рынку, так на экспарт, у тым ліку ў Іран і Расію.

Генадзь Гунёў, першы намеснік гендырэктара ДА "Белплемжывёлаб'яднанне": "Унікальнасць галіны авечкагадоўлі ў тым, што кожная сям'я ў прыватным сектары або сялянская сядзіба можа ўтрымліваць іх у сябе. 2-3 галавы для гаспадара - невялікая нагрузка, ён іх забяспечыць кармамі і на танных кармах атрымае, напрыклад, баранчыка вагой 80 кілаграмаў і зарэжа для сябе. Гэта вельмі выгадна і зручна. І другое - гэта дыетычнае мяса".

У планах прадпрыемства - будаўніцтва малочна-таварнай фермы, а таксама вытворчасць авечага сыру.