У Мінскай вобласці працягваецца жніво

18 июля 2019
Пад ураджай збожжавых і зернебабовых культур у сельгасарганізацыях сёлета адведзена больш чым 500 тысяч гектараў. Дзякуючы выкананню ўсіх агратэхнічных працэсаў, надвор'е значна не паўплывала на якасць ураджаю. У палях задзейнічана ўся тэхніка. На дапамогу аграрыям выходзяць дадатковыя экіпажы. Камфортныя ўмовы работы ў палях дапамагаюць ствараць і прафсаюзы.

Стымулююць аграрыяў і працоўныя спаборніцтвы. Напярэдадні ўзнагароду атрымалі першыя тысячнікі. Паводле традыцыі віншаваць і адзначаць грашовымі прэміямі таксама будуць экіпажы, якія намалацілі 2, 3,4 і нават 5 тысяч тон збожжа.