У Мінскай вобласці працягваецца пасяўная кампанія

11 апреля 2015

Яравымі культурамі сёлета засеюць да 250 тысяч гектараў. Актыўна рыхтуюць аграрыі глебу і для іншых сельскагаспадарчых культур. З наступнага тыдня на палях з’явіцца тэхніка па пасадцы бульбы і кукурузы.

Прагнозы на ураджай-2015 вывучыў Аляксандр Харавец. З сямі раніцы і да поўнай цемры Сяргей Дрынеўскі за рулём "Беларуса". І так ужо дзясятую вясну запар. За дзень механізатар засявае каля 40 гектараў. Надвор'е спрыяе, а таму аграрыі час не губляюць.

Падкормку азімых аграрыі ўжо завяршылі. Зараз ў разгары сяўба. Толькі ў Лагойскім раёне яравымі зерневымі культурамі сёлета плануюць засеяць больш за 10 тысяч гектараў. На палетках ў асноўным працуюць энерганасычаныя трактары.

Бункер гэтай сеялкі - каля дзвюх тон насення. Гэтага цалкам хапае, каб засеяць больш за 8 гектараў. Да таго ж, агрэгат выконвае адразу некалькі аперацый – апрацоўвае глебу і засявае палеткі.

Паводле словах аграрыяў, зменлівае надвор’е на пачатку красавіка з аднаго боку прымусіла збавіць тэмпы пасяўной, а з другога - снег і дажджы прынеслі доўгачаканую вільгаць у глебу.

Паралельна з сяўбой аграрыі падрыхтоўваюць глебу і пад іншыя культуры – кукурузу і бульбу. Масава другі хлеб пачнуць засаджваць на наступным тыдні. У паўднёвых жа раёнах пачалі сеў ільну.

Увогуле ж, у цэнтральным рэгіёне пад яравыя сёлета адвялі каля 250 тысяч гектараў. 70% палёў ужо засеяна. Завяршыць жа пасяўную аграрыі плануюць да 1 мая.