У Мінскай вобласці з’явіўся першы экіпаж-двухтысячнік

1 августа 2018

І як стала вядома, на жніве ў Мінскай вобласці з’явіўся першы экіпаж-двухтысячнік! Віншаванні прымаюць камбайнеры агракамбіната "Сноў" Нясвіжскага раёна - Сергей Вайняк першым у вобласці намалаціў больш за дзве тысячы тон.

"Сноў" да канца тыдня, калі дазволіць надвор'е, плануе ўборку збожжа завяршыць. У сярэднім у дзень убіраюць да 10%. Цяпер апрацавана амаль 80% палёў з пшаніцай, ячменем і трыцікале. Але з завяршэннем жніва аграрыяў чакае падрыхтоўка палёў да сяўбы азімых.

Нягледзячы на працяглую засуху і адсутнасць дажджоў на працягу амаль двух месяцаў, сёлета аграрыі Нясвіжскага раёна разлічваюць на добры ўраджай кукурузы. Пакуль яна яшчэ набірае зялёную масу.