У Мінскай вобласці пасеяна 85 % ранніх яравых культур

9 апреля 2020
Пасеяна  85 %. У параўнанні з мінулым годам сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у Мінскай вобласці ідзе больш хуткімі тэмпамі дзякуючы цёплай вясне. 

Што наконт шматгадовых траў, то  65 % ад плана ужо выканана. Паралельна ў гаспадарках па ўсёй вобласці ідзе падкормка азімых. Надзея Сербіненка адправілася на палі Чэрвеньскага раёна, каб ацаніць, як ідзе пасяўная.

У Чэрвеньскім раёне працягваецца сяўба збожжавых яравых культур, а на палях эксперыментальнай базы "Натальеўск" ужо завяршаецца.  Засеялі пшаніцу, ячмень, авёс і зернебабовыя культуры. Але сказаць, што ўся пасяўная кампанія заканчваецца, нельга. 

Наперадзе яшчэ пасадка бульбы, аднагадовых траў і кукурузы. Але ўсё ж такі амаль палову палёў гаспадаркі  займаюць менавіта збожжавыя.

Элітнае насенне ўласнай вытворчасці прадаюць і ў іншыя гаспадаркі. Асноўных сартоў (напрыклад, пшаніцы) чатыры, з жаночымі назвамі: “Дар'я”, “славянка”, “Мадонна” і “ласка”.

Дырэктар гаспадаркі  Алена Махнач  у перыяд пасяўной кожны дзень пачынае з аб'езду палёў. Пракантраляваць ход работ, штосьці аператыўна скарэкціраваць - толькі частка абавязкаў кіраўніка.

Бясснежная зіма, безумоўна, паўплывала на колькасць вільгаці ў глебе. Зараз яе няшмат, зямля сухая, але сітуацыя не крытычная. Затое адсутнасць моцных замаразкаў  паспрыяла добраму захоўванню азімых культур. Прама на полі  разам з галоўным аграномам  правяраем парасткі.

У гаспадарках па ўсёй Мінскай вобласці  сяўба ідзе высокімі тэмпамі. Паўднёвыя раёны завяршаюць работу са збожжавымі, поўнач вобласці  яшчэ ў працэсе. Як толькі дазволіць надвор'е і ночы стануць больш цёплымі, пачнуць саджаць  бульбу.