У Мінскай вобласці амаль завяршылася ўборка бульбы

2 октября 2015

На другім хлебе спецыялізуюцца 80 гаспадарак рэгіёна. Аляксандр Харавец пабываў на палях і пераканаўся: нягледзячы на засушлівы ліпень, бульбы хопіць і сабе, і суседзям.

Яшчэ некалькі тыдняў таму Андрэй Дударга працаваў на ўборцы збожжавых. Сёння - за рулём бульбаўборачнага камбайна. На полі механізатар з сямі раніцы: пакуль надвор’е спрыяе, стараецца як мага больш прыбраць другога хлеба. За змену накопвае каля двухсот тон гародніны.

Сёлета ва “Усходзе” пад бульбу адвялі 400 гектараў. І яшчэ 20 пасадзілі для мясцовых жыхароў і працаўнікоў гаспадаркі. На палетках высадзілі 10 гатункаў крухмальнага прадукту.

Таксама смак бульбы, якую вырасцілі на гэтых палетках, добра ведаюць і за мяжой. Ураджай з палёў звозяць у сучасныя сховішчы.

Усяго ж у Мінскай вобласці бульбай засаджана амаль 13 000 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць - трыста цэнтнераў на круг. Сёлета аграрыі плануюць сабраць не меньш за 400 000 тон крухмальнага прадукту.

Таксама аграрыі працягваюць і нарыхтоўку іншай гародніны: морквы, буракоў і капусты. Завершыць жа цалкам уборачную кампанію 2015 года плануюць да першага лістапада.