У Мінскай вобласці плануюць нарыхтаваць 3,5 мільёна кубаметраў драўніны

11 января 2018

Пры гэтым зараз высечку дрэў значна ўскладняюць умовы надвор'я. З-за анамальна цёплай зімы і вялікай колькасці ападкаў частку лесасек затапіла. На такіх участках дапамагае магутная тэхніка. У Пухавіцкім лясгасе нават у экстрэмальных умовах штодзень нарыхтоўваюць некалькі соцень кубаметраў драўніны. З надыходам устойлівага марозу гэты паказчык павялічыцца мінімум удвая.

Летась у Мінскай вобласці нарыхтавалі 3 мільёны 800 тысяч кубаметраў драўніны. Пры гэтым доля механізаванай нарыхтоўкі склала прыкладна палову ад усёй колькасці.