У Мінскай вобласці пачалася масавая сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур

26 марта 2019

У Мінскай вобласці на два тыдні раней пачалася масавая сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. На сёння засеяна ўжо больш за сем працэнтаў плошчаў. Уся актыўнасць зараз на поўдні - гэта Любанскі, Салігорскі, Нясвіжскі, Старадарожскі і Слуцкі раёны. Дарэчы, апошні ў гэтым сезоне робіць стаўку яшчэ і на такую культуру, як кукуруза. Слуцкія гаспадаркі пад яе павялічылі плошчы. Адначасова працягваецца падкормка азімых зерневых, у якіх пачаўся   вегетацыйны перыяд.

Сёлета падчас пасяўной кампаніі на палях Мінскай вобласці задзейнічаюць дзевяць тысяч трактароў. Значным плюсам для сельгасарганізацый стануць і дзевяцьсот новых машын і агрэгатаў.