У Мінскай вобласці - масавая сяўба яравых

13 апреля 2018

Калі ў паўднёвых раёнах тэхніка ў палі выйшла яшчэ на пачатку тыдня, у паўночных - толькі зараз. Неабходна засеяць больш за паўмільёна гектараў. І з ростам тэмператур вырастуць тэмпы. Завяршыць пасяўную плануецца да першага мая.

Віктар Шыла, галоўны аграном ААТ «Харошае»: "Звычайна працы рэкамендуюць пачынаць, калі глеба праграваецца да плюс 5 градусаў. Але ёсць стары дзедаўскі спосаб - бярэцца грунт з зямлі і кідаецца на зямлю. Бачыце, яна рассыпаецца на агрэгаты, і, калі агрэгаты цалкам рассыпаюцца або 1 см, гэта глеба цалкам гатовая".

Паралельна аграрыі ўносяць у глебу арганіку і робяць падкорм азімых. У бліжэйшыя дні прыступяць і да пасеву цукровых буракоў. А напрыканцы наступнага тыдня на поўдні Мінскай вобласці пачнуць сеяць кукурузу.