У Мінскай вобласці актыўна ідзе ўборка збожжа

1 августа 2018

Амаль палова плошчаў убраная.

Намалочана 641 тысяча тон. Найбольшы ўклад у агульны каравай пакуль на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім – 74 тысячы тон. Ненамнога адстаюць хлебаробы Слуцкага - у іх 73 тысячы. Далей - Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 57 тысяч тон збожжа.

Вось якая карціна па ўраджайнасці: тут таксама лідзіруе Нясвіж – збіраюць амаль 46 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў – Мінскі раён, тут каля 43 цэнтнераў з гектара, а ў Клецкім – прыкладна 39.