У Мінску завяршылася Генасамблея МЭК

16 октября 2015

Вялікай адкрытай сесіяй нацыянальных камітэтаў завяршылася сёння ў Мінску Генасамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. На працягу двух тыдняў больш за тысячу дэлегатаў з дзясяткаў краін свету праводзілі ў беларускай сталіцы карпатлівую працу па стварэнні новых стандартаў для вытворцаў усяго свету і вызначалі стратэгію развіцця тэхнічнай будучыні планеты. Галоўным вынікам прадстаўнічых міжнародных сустрэч у Мінску назвалі дэманстрацыю ўзроўню развіцця беларускай навукі і тэхнікі, а таксама прэзентацыю інвестыцыйных магчымасцяў краіны шырокаму колу топ-менеджараў сусветных кампаній-вытворцаў.

Віктар Назаранка, старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі: "Больш як 80 краін вязуць з сабою меркаванне аб Беларусі як вельмі развітай тэхнічна краіне, як краіне, у якой вельмі сучасныя будынкі, вельмі сучасныя сістэмы, краіне, што выкарыстоўвае усе дасягненні навукі і тэхнікі, якія ўжываюцца ў самых развітых краінах".

Франс Урэсвік, Генеральны сакратар МЭК: "Па выніках працы ў Мінску варта чакаць з'яўлення вялікай колькасці новых стандартаў. Яны датычацца, напрыклад, зарадных прылад для гаджэтаў. Так, будзе адзіная зарадка для ўсіх мабільных тэлефонаў незалежна ад вытворцы. Акрамя таго, аналагічнае ўніверсальнае рашэнне з'явіцца і для ноўтбукаў".

І сёння ж у Мінску на закрыцці генасамблеі яе сімвалічны ключ перадалі Германіі. У наступным годзе найбуйнейшы тэхнічны форум планеты будзе прымаць Франкфурт-на-Майне.