У Мінску ўдвая знізяць арэнду за зямлю і некаторыя падаткі для бізнесу

3 июня 2020
Мінск гатовы падтрымаць бізнес зніжэннем падаткаў і арэнды за зямлю. Сталічныя ўлады зацвердзілі спіс тых галін, якія могуць разлічваць на дзяржаўнае плячо ў другім і трэцім кварталах. Пра гэта  ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" расказаў кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак. Гэта транспартныя арганізацыі, але не таксі, пошта, турфірмы, выставачныя комплексы. А таксама гасцініцы, базы адпачынку і хостэлы. Будуць ільготы  для майстэрань і хімчыстак. Такія крокі мэрыя робіць, каб захаваць рабочыя месцы і ўзровень зарплат, бо выручка ў многіх зараз упала.