У Мінску ўрачыста адкрыты Гандлёвы дом Азербайджана

26 мая 2017

Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыты Гандлёвы дом Азербайджана. Экспазіцыя прадстаўляе ўсіх найбуйнейшых вытворцаў каўказскай рэспублікі.

Прэзентацыю ацанілі Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і Міністр эканомікі Азербайджана Шахін Мустафаеў. Пакуль на паліцах гандлёвага дома сокі, віно, алеі, кансерваваная і тэкстыльная прадукцыя. Аднак бакі ўжо абмяркоўваюць павелічэнне асартыменту для гандлёвай пляцоўкі. Цікавасць да прамысловай лінейкі тавараў. Партнёры ўпэўненыя: гандлёвае прадстаўніцтва ўмацуе эканамічныя сувязі паміж краінамі.