У Мінску ўрачыста адкрыўся новы дылерскі цэнтр Geely

13 марта 2020
Прадаваць аўто з беларускай гісторыяй будзе аўтасалон "Атлант-М Баравая". Адметнасцю адкрыцця стала тэматыка асваення космасу: кампанія была адной з першых на нацыянальным рынку. З гэтай  нагоды на базе машыны Atlas   арганізавалі нават самы маленькі планетарый у краіне. Дарэчы, акрамя флагмана і ўсёй лінейкі Geely, на мерапрыемстве прадэманстравалі і навінку: электрамабіль "Геаметрыя А". 

Кліентаў у "Атлант-М" плануюць прывабліваць выгаднымі прапановамі. Асаблівая стаўка на камфортны Trade-in. Замяніць старое аўто на новы Geely можна за адзін дзень. Дапаможа персанальны менеджар - ён будзе суправаджаць на ўсіх стадыях набыцця і абслугоўвання машыны. Сярод зручных прапаноў таксама бонусная сістэма, лізінгі і крэдыты, празрыстая сістэма тэхабслугоўвання.