У Мiнску стартуе Міжнародны форум прадпрымальніцтва

19 ноября 2019
Ключавая падзея Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Ужо праз некалькі гадзін у Мінску стартуе міжнародны форум, які аб'яднае маладых і вопытных бізнесменаў, прадстаўнікоў улады і міжнародных экспертаў. У цэнтры ўвагі - падтрымка прыватнага сектара, у тым ліку фінансавая. У Беларусі плануюць мадэрнізаваць гэты механізм і ўдасканаліць работу бізнес-інкубатараў. Дарэчы, крытэрыі аднясення бізнесу да малога ці сярэдняга таксама перагледзяць. 

Па словах Дзмітрыя Крутога, структура беларускай эканомікі сёння паступова мяняецца. Напрыклад, у сегменце прамысловасці працуе ўжо 25 % прыватных кампаній. За апошнія 13 гадоў іх доля павялічылася амаль утрая.