У Мінску стартуе Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум

17 сентября 2019
Сёння пачынае сваю работу Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум. Яго галоўныя тэмы - распрацоўкі для ўкаранення ў вытворчасць, усяго больш  за 150 узораў. Асобна пакажуць навінкі для шырокага спажыўца. Перш за ўсё электратранспарт: самакаты, скутары і веласіпеды. Цэнтральнай тэмай стане планаванне на наступную пяцігодку: да 2025 года ВУП Беларусі павінен дасягнуць 100 мільярдаў долараў. Гэтаму дапамогуць і новыя бізнес-кантакты: гасцямі мерапрыемства стануць прадпрымальнікі са Славакіі, Японіі і Індыі, яны будуць шукаць новых партнёраў у нашай краіне. Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум прадоўжыцца 4 дні.