У Мінску стартавала будаўніцтва навукова-тэхналагічнага цэнтра па вытворчасці антыбіётыкаў найноўшага пакалення

7 августа 2018

Супрацоўніцтва на карысць здароўя. У Мінску стартавала будаўніцтва навукова-тэхналагічнага цэнтра поўнага цыкла па вытворчасці антыбіётыкаў найноўшага пакалення, прэпаратаў ад СНІДу, гепатыту С і B. Прадпрыемства ствараецца на базе Нацыянальнай акадэміі навук з удзелам індыйскіх інвестыцый. Іх памер складзе мільён долараў. Сумеснае супрацоўніцтва замацавалі адкрыццём ландшафтнага комплексу на месцы будучай будоўлі.

Юсуф Хамід, кіраўнік праўлення індыйскай фармакалагічнай карпарацыі:

"Мэта праекта - дапамагчы краіне. Мы - вядучая фармакалагічная кампанія ў Індыі. Я сам напалову індус, напалову беларус. У тым ліку адгэтуль мая асаблівая цікавасць да гэтага рэгіёна. Першае, што трэба зрабіць у Беларусі, - забяспечыць даступныя лекі па даступных цэнах. Яшчэ адзін прыярытэт - паспрабаваць перамагчы асноўныя захворванні беларусаў".

Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума НАН Беларусі:

"Кампанія прыходзіць з абсалютна новымі прэпаратамі цалкам рознага кірунку дзеяння. Гэта прэпараты, прызнаныя ў свеце, і ім ужо не трэба праходзіць сертыфікацыю. Адна толькі назва кампаніі, што яна будзе гучаць або будзе пазначана на ўпакоўках гэтых прэпаратаў. Гэта дае права гарантаванага выкарыстання, прасоўвання не толькі ў Беларусі, але і за мяжой!".

Будаўніцтва аб'екта плануюць завяршыць у 2020 годзе. Як адзначыў старшыня прэзідыума НАН, у аснове вытворчасці новага пакалення ляжа асваенне перадавых тэхналагічных рашэнняў, што дазволіць палепшыць уласцівасці лекаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя