У Мінску стартаваў XVI Міжнародны форум "Банкіт-2019"

22 октября 2019

У Мінску стартаваў XVI Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "Банкіт- 2019". Гэта карысная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу рэгулятара з асноўнымі ўдзельнікамі фінансавага рынку і пошуку новых партнёраў і кліентаў. Ключавая тэма - лічбавая трансфармацыя галіны, ёй прысвяцілі пасяджэнне Міжнароднага банкаўскага савета. 

Лічбавізацыю банкаўскага сектара абмяркоўваюць у Мінску

Залатым партнёрам мерапрыемства выступае кампанія LWO, якая прадстаўляе дадатак "Аплаці!" Білеты, чэкі, карты лаяльнасці і грашовыя пераводы - зараз усё гэта змяшчае адзін мабільны сэрвіс. Ён працуе з выкарыстанне QR-кодаў. Гэта зручна, бяспечна (прыватнасць звестак забяспечвае асаблівая сістэма абароны)  і выгадна. 
Важнае пытанне на парадку дня  форуму - кібербяспека ў банкаўскай сферы. Рэгулятар падрыхтаваў праект канцэпцыі па яе забеспячэнні.