У Мінску зараз знаходзіцца дэлегацыя Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў

4 июля 2019

Беларусь і Кітай узмацняюць  узаемадзеянне ў розных сферах. Так, з візітам у сталіцы зараз знаходзіцца дэлегацыя  Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў -  адна з самых буйных у Паднябеснай. Госці пазнаёміліся з методыкамі працы галіновых прафесійных саюзаў у Мінску і абмяняліся вопытам з беларускімі калегамі ў гэтым напрамку. Далейшае супрацоўніцтва абмеркавалі і на сустрэчы з кіраўніцтвам горада.

Прадстаўнікі Пекінскай федэрацыі прафсаюзаў таксама наведалі Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".